<100 <Артыкулы <Змест |

38. Што такое рэч
паспалітая?
Тэрмін «рэч
паспалітая» з'яўляецца літаральньім перакладам
з лаціны res publica і азначае наогул усялякую
агульную справу, дзяржаву, ці гаспадарства.
Нашы продкі, як сведчаць гістарычныя крыніцы,
карысталіся тэрмінам «рэч паспалітая» — у
дакументах на беларускай мове і тэрмінам «res
publica» — у дакументах на лаціне на працягу амаль
усяго існавання Вялікага Княства Літоўскага (ад
XIV да канца' XVIII стагоддзя), прычым задоўгада
1569года, натуральна ўжываючы яго як сінонім
свайго гаспадарства, сваёй дзяржавы. Спашлемся
на аўтарытэтную крыніцу першай паловы XVI
стагоддзя — Статут 1529 'года, дзе словазлучэнне
«рэч паспалітая» скрозь ужываецца ў значэнні
«гаспадарства», «дзяржава», «краіна», напрыклад:
у 10-м артыкуле раздзела I, 6-м артыкуле раздзела III,
2-м артыкуле раздзела
IV. Тое ж паўтараецца і ў шматлікіх артыкулах
Статутаў 1566 і 1588 гадоў.
Палякі гэтаксама здаўна карысталіся тэрмінам
«рэч паспалітая» («rzecz pospolita») і да Люблінскага
Сойму ўжывалі яго выключна як сінонім свайго
гаспадарства, сваёй дзяржавы — Польскага
Каралеўства. Аднак у 1569 годзе, у цяжкі для нашай
Бацькаўшчыны момант, яны абвясцілі, што Вялікае
Княства Літоўскае зліквідоўваецца як
самастойная дзяржава, уключаецца ў склад Польшчы
і, такім чынам, утвараецца адна «рэч паспалітая»
(дзяржава) — Польскае Каралеўства, што й было
зафіксавана імі ў Заключным Акце Люблінскага
Сойму. 3 таго моманту яны заўседы пачалі гэтак
гаварыць і пісаць, прызнаючы толькі адну «рэч
паспалітую» — Польскую дзяржаву.
Нашыя продкі так ніколі не лічылі. І так сапраўды
ніколі не быпо. А тое, што Вялікае Княства
Літоўскае заставалася юрыдычна незалежнай
дзяржавай — Беларускай рэчай паспалітай да 3
траўня . 1791 года і нават пазней — доказ
тэндэнцыйнасці польскай гістарычнай навукі. Да
канца XVIII стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім
дзейнічаў свабодны, выбарны заканадаўчы орган —
Галоўны З'езд (Вальны Сойм); працаваў юрыдьмна
незалежны ўрад і мясцовая адміністрацыя;
была свая ўстанова замежных спраў — Дзяржаўная
Канцылярыя; існавала самастойная фінансавая І
эканамічная палітыка; уласная дзяржаўная
скарбонка; асобныя карныя структуры і вайсковыя
фармаванні; свая сістэма ганаровых .званняў і
пасадаў. А гапоўнае, тут дзейнічалі ўласныя
законы, сабраныя ў Статуце, якія якраз былі
юрыдычным падмуркам незалежнага Беларускага
гаспадарства.
Такім чынам, аніякага новага дзяржаўнага
ўтварэння, што нібыта ўзнікла ў 1569 годзе і
праіснавала да канца XVIII стагоддзя, укпючаючы
беларускія й попьскія землі, не было. І да 1569 года
і пасля яго існавалі дзве незалежныя дзяржавы —
Польскае Каралеўства і Вялікае Княства
Літоўскае, якія сапраўды мелі шчыльныя
палітычныя кантакты, што выяўлялася пераважна ў
дзвюх сферах: па-першае, спалучэнне ў адной асобе
гаспадара Беларускай дзяржавы, які
тытулаваўся «вялікім князем», І гаспадара
Польшчы, які тытулаваўся «каралём»; па-другое,
правядзенне агульных вальных Соймаў, паслы на
якія выбіраліся асобна (на агупьназемскіх Соймах
Вяпікага Княства і Польшчы), па чарзе то ў адным,
то ў другім гаспадарстве.
Вялікае Княства Літоўскае і Польшча нярэдка
аб'ядноўвалі свае намаганні з мэтай сумесных
ваенных дзеянняў — абароны ад варожых нападаў ці
здзяйснення буйнамаштабных кампаніяў, як, да
прыкладу, супольных паходаў на Маскоўшчыну ў
1609—1611 гадах і ў 1617—1618 гадах.
Часам дзве суседнія дзяржавы ўзгаднялі і свае
знешнепалітычныя дзеянні, вырашалі агульныя
дыпламатычныя задачы.
Але палітычныя, вайсковыя і дыпламатычныя
хаўрусы зусім не азначаюць, што нейкае з
гаспадарстваў у выніку перастае існаваць. На
працягу доўгага часу бпізкія ўзаемныя стасункі
былі ў аднолькавай ступені вельмі выгадныя
абедзвюм дзяржавам.
Менавіта вайскова-палітычны хаўрус «абодвух
народаў», іх «агульныя справы» ў XVII—XVIII
стагоддзях сапраўды называліся «рэчай
паспалітай абодвух народаў», што і'дало падставы
пазнейшым гісторыкам гаварыць пра існаванне
нібыта адзінай дзяржавы. Апе гэтае сцверджанне
не адпавядае гістарычным рэаліям. Што ж да
магчымасці ўжывання словазлучэння «рэч
паспапітая» (у сэнсе «дзяржава», «гаспадарства»)
сёння, то, каб пазбегнуць тэрміналагічнай
блытаніны і нарэшце захаваць навукоаы падыход да
гістарычных з'яваў, варта было б пісаць:
Попьская рэч паспалітая як сінонім Польскага
Каралеўства і Беларуская рэч паспалітая як
сінонім Вялікага Княства Літоўскага.
--------------------
Рэкляма
__________________________________________________
(с) Вэбмайстар: Сьцізорык. Менск. 2001 |
|