<100    <Артыкулы <Змест

Бярлог - беларускі гістарычны сайт

34. Што такое паны-рада?

Паны-рада — гэта найвышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялікага Княства Літоўскага, які вырашаў галоўныя пытанні ўнутранай і замежнай палітыкі гаспадарства, адыгрываў значную ролю ў абранні вялікага князй, абаронедзяржавы, падрнхтоўцы законапраектаў.

У склад Рады ўвзходзілі: ваяводы (кіраўнікі адміністрацыі тэрытарыяльных адзінак — ваяводстваў), кашталяны (каменданты замкаў і адначасова адміністратары зямельных уладанняў вялікага
князя), маршалак земскі (старшыня на паседжаннях Рады і Сойму), маршалак дворны (начальнік шляхты, што служыла пры двары вялікага князя), найвышэйшы гетман (гапоўны начальнік узброеных сілаў), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), земскі падскарбі (міністр фінансаў).

Сярод радных паноў былі магнаты са знакамітых вялікакняскіх родаў — Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў, Гаштаўтаў, Храптовічаў, Глінскіх, Глябовічаў, Гальшанскіх, Забярэзінскіх, Іплінічаў, Кязгайлаў, К'ішак, Няміраў, Осцікаў, Астрожскіх, Пацаў, Солтанаў, Багавіцінавічаў.

3 канца XV стагоддзя роля Рады ў агульнадзяржаўным жыцці ўсё больш узрастала — з дарадчага органа пры гаспадары яна паступова ператварылася ў самастойны орган улады. Аб'яднаўшы
свае намаганні, паны-рада з часам дамагліся абмежавання ўлады вялікага князя. Так, у 1492 годзе вялікі князь Аляксандр мусіў выдаць прывілей, які істотна абмежаваў ягоныя правы як ва ўнутраных, так і ў замежных справах: прынцыповыя пытанні дзяржаўнай палітыкі ён не меў
права развязваць без згоды Рады.

На працягу ўсяго часу свайго існавання Рада мела выключна важнае значэнне ў палітычным, эканамічным і духоўным жыцці Вялікага Княства.


--------------------
Рэкляма

__________________________________________________

(с) Вэбмайстар:  Сьцізорык. Менск. 2001 

1