<100 <Артыкулы <Змест |

32. Хто такі Мікола
Гусоўскі?
Выдатны беларускі
пісьменнік эпохі Адраджэння Мікола Гусоўскі
(каля 1470—1533) вядомы перш за ўсё сваёю «Песняю пра
зубра» («Carmen de Bisontsі») — літаратурным шэдэўрам,
напісаным на лацінскай мове. У Вялікім Княстве
Літоўскім на гэтай мове даўней пісаліся шмат
якія дзяржаўныя акты, выкладаліся навукі ў
школах, правіліся набажэнствы ў храмах. Нелыа
было ўявіць адукаванага ліцьвіна-беларуса, які б
не ведаў лацінскае мовы. Ад часоў Антычнасці і да
сярэдзіны XIX стагоддзя лаціна лучыла ўсю
адукаваную Еўропу, дзе яна была моваю рэлігіі,
школы, навукі і літаратуры. Вось чаму Мікола
Гусоўскі, які хацеў уславіць веліч і магутнасць
Айчыны перад усім светам, склаў сваю паэму на
гэтай мове.
Твор ягонага жыцця — «Песня пра зубра» напісаны
ім пад час знаходжання ў складзе пасольскае
місіі ад Вяпікага Княства Лі'гоўскага і
Каралеўства Польскага ў Рыме. Тут, з просьбы папы
Рымскага, пад уражан'нем бою быкоў, на якім ён
прысутнічаў, М. Гусоўскі распачынае пісаць паэму.
Галоўны герой паэмы, зубр, сімвапізуе сабою ўсё
Княства, ягоных жыхароў і зямлю. Вітаўт Вялікі
паказаны аўтарам з незвычайным захапленнем і
любоўю як увасабленне вайсковай магутнасці і
дзяржаўнай велічы Беларускага гаспадарства.
«Песня» была надрукаваная ў 1523 годзе ў Кракаве,
дзе паэт правёў апошнія гады перад смерцю. Апрача
яе, пяру Гусоўскага належаць вершы «Суцяшэнне» і
«Да св. Сэбасцьяна», а таксама
паэмы «Новая і славутая перамога над туркамі»,
«Жыццё і чыннасць св. Гіяцынта».
М. Гусоўскага часам беспадстаўна прыпісваюць да
жамойцкае, украінскае або польскае літаратуры,
не ўлічваючы відавочных сведчанняў яго
беларускага паходжання ў самой паэме. Зубр, на
якогаў маладосці паляваў паэт, не вадзіўся ў
стэпах Украіны, а рака яго маленства, Дняпро, як
вядома, не працякае ні ў Польшы, ні ў Жамойці. Да
таго ж, ідэал паэта — Вітаўт
— у палякаў ніколі асабліва не шанаваўся. І
нарэшце, самае галоўнае — беларуская
ментальнасць, якою прасякнуты твор і якая
фіксуецца на ўсіх узроўнях ягонае будовы.
Прызнанне ў свеце паэтычнага таленту аўтара
«Песні пра зубра» засведчана міжнароднай
арганізацыяй ЮНЕСКО, якая ўключыла імя Міколы
Гусоўскага ў спіс найвыдатнейшыхдзеячаў
славянскага свету. У 1980 годзе ўсё прагрэсіўнае
чалавецтва святкавала 500-гадовы юбілей паэта.
--------------------
Рэкляма
__________________________________________________
(с) Вэбмайстар: Сьцізорык. Менск. 2001 |
|