<100 <Артыкулы <Змест |

25. Хто такі Казімір
Ягайлавіч?
3 1440 да 1492 года вялікакняскі пасад
займаў Казімір Ягайлавіч (1427—1492), які з 1447 года
быў адначасова і каралём польскім. Пасля гібелі ў
бітве з туркамі пад Варнай (1444 год) ягонага брата
Уладзіслава Казімір стаў адзіным
прадаўжальнікам дынастыі Ягайлавічаў.
Час Казіміра — гэта час эвалюцыі дзяржаўнага
ладу Вялікага Княства ад нсабмежаванай манархіі
ўзору Вітаўта да манархіі парламенцкага тыпу.
Менавіта пры ім узмацняецца роля Рады ў
кіраванні Дзяржавай. Паны-рада практычна
ажыццяўлялі ўладу, калі віленскі пасад заняў 13 -
гадовы князь. Рада выступала таксама як
найвышэйшы выканаўчы орган і ў часе працяглых
ад'ездаў гаспадара з Княства пасля таго, як ён
атрымаў польскую карону. Да заслугаў Казіміра
трэба аднесці яго заканатворчую дзейнасць. Пры
ім у 1468 годзе быў створаны Судзебнік, які
стаў першай спробай кадыфікацыі беларускага
права.
У вонкавай палітыцы Казімір імкнуўся да
захавання тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы: у
1444 годзе забраў у Польшчы захопленую ёю раней
Дарагічынскую зямлю, захаваў у складзе Вялікага
Княства Валынь, якой дамагаліся палякі.
Гэты гаспадар змог даволі працяглы час
забяспечваць мірнае развіццё краіны. Але сродкі
забеспячэння былі не заўсёды прымальныя і
перспектыўныя для магутнасці і ўплывовасці
Вялікага княства. Калі ў выніку вайны з
Тэўтонскім Ордэнам (1456—1466 гады) гэты адвечны
супернік быў канчаткова разбіты і перайшоў у
васальную залежнасць, то на ўсходзе —
супраць маладой Маскоўскайдзяржавы і Крымскага
ханства — наш манарх дзейнічаў нерашуча. Паводле
дамовы 1449 года паміж Казімірам і Васілём II
Вялікае Княства адмаўлялася ад прэтэнзій на
Ноўгарад Вялікі і Пскоў. Масква ж пасля
вызвалення ад мангола-татарскага Іга набірала
агрэсіўную актыўнасць у заходнім кірунку.
Вынікам гэтай актыўнасці сталася змова ў Кіеве
супраць Казіміра, выкрытая ў 1481 годзе.
Закончыў жыццё Казімір Ягайлавіч у Горадні ў 1492
годзе. Пахаваны ў Кракаве ў капліцы Святога
Крыжа.
--------------------
Рэкляма
__________________________________________________
(с) Вэбмайстар: Сьцізорык. Менск. 2001 |
|