<100       <Артыкулы <Змест

Бярлог - беларускі гістарычны сайт

22. Адкуль з'явіліся ў нас татары?

Татары пасяліпіся на Беларусі ў канцы XIV стагоддзя. Гэта быпі прыхільнікі хана Тахтамыша, якія мусілі шукаць тут прытулку, уцякаючы з Залатой Арды пасля паражэння ў міжусобнай барацьбе.
Дальнабачны палітык, вялікі князь Вітаўт зычліва прыняў іх, узяўшы на вайсковую службу, і выдзеліў землі для вядзення гаспадаркі на Віленшчыне і Меншчыне. Татары пабудавалі хаты, узвялі мячэці. Яны вельмі цанілі Вітаўта за добрае стаўленне да ісламу, называлі яго сваім
ханам, спадаром, апірышчам мусульманаў на Захадзе. Беларускія татары на чале з Джалал эд-Дзінам прынялі чынны ўдзелу Грунвальдскай бітве, спрычыніліся да перамогі над крыжакамі.

Колькасць татараў у нашай дзяржаве павялічвалася ў выніку натуральнага прыросту, эміграцыі з Паволжа і Крыма, а таксама за кошт тых крымскіх татараў, якіх бралі ў палон пад час іх набегаў на
Беларусь у XV і XVI стагоддзях. Так, у 1506 годзе, капі татарскае войска было разгромленае пад Клецкам, частку палонных пасялілі ў Менску.

Татары, што жылі ў гарадах і мястэчках, займаліся рамествамі (найбольш гарбарствам, рымарствам, кушнерствам), агародніцтвам, рамізніцтвам, а пазней пракладкай чыгунак.

Ужо на пачатку XVI стагоддзя татары перайшлі на бепарускую мову, толькі малітвы застапіся на арабскай і чагатайскай (усходнецюркскай) мовах. Захаваліся святыя для мусульман рукапісныя кнігі — Кур'ан і Хамаіл. Вельмі цікавыя рукапісныя кнігі Аль-Кітабы, напісаныя арабскім пісьмом, але на беларускай гутарковай мове. Гэтыя кнігі надзвычай каштоўныя і для беларусаў. Яны — унікальныя помнікі старадаўняй беларускай мовы, бо арабскі альфабэту адрозненне ад кірыліцы і лацінкі выдатна перадае асаблівасці яе гучання.

За 600 гадоў, якія татары жывуць на гэтай зямлі, яны вельмі многае перанялі ад бепарусаў, але і самі зрабілі некаторы ўплыў на іх. Яны перадалі свае навыкі ў конегадоўлі, агародніцтве, гарбарстве. Нямала слоў татарскага паходжання ўжываецца ў беларускай мове.

Татараў мелі ў сваіх радаводах знакамітыя пісьменнікі —Генрык Сянкевіч, Францішак Багушэвіч; татары з паходжання вядомыя філолагі — Антон Мухлінскі, Сцяпан Александровіч.

Сёння на Беларусі жыве больш за 12 тысяч татараў, створана культурна-асветнае згуртаванне «Аль-Кітаб», якое выпускае штоквартальнік «Байрам» (свята). У мястэчку Іўе на Гарадзеншчыне дзейнічае мячэць, на жаль, пакуль што адзіная ў Беларусі.


--------------------
Рэкляма

__________________________________________________

(с) Вэбмайстар:  Сьцізорык. Менск. 2001 

1