Young Front (Malady Front)
vul Varvaseni, 8, Miensk
Republic of Belarus
tel/fax +375-17-2845012

Малады Фронт
Беларусь, Менск.
вул. Варвашэні, 8
тэл.факс (017) 2845012

мэты й задачы

падзеі

 кроніка

 загалоўкі й час

прадстаўніцтвы й філіі

 беларускія

 у замежжы

публікацыі й дыскусіі

 сьпіс

 


сябра Эўрапейскіх Маладых Кансэрватараў

паседжаньне

Арганізацыя Прафэсіяналаў

 [20.3.2000 г.] Уладзімер Лабковіч, Аляксей Янукевіч

Гэты тэкст ня мусіць разглядацца як канчатковая праграма дзеяньняў Маладога Фронту. Мы імкнуліся закрануць толькі найважнейшае, акрэсьліць ключавыя моманты тае праграмы МФ, што мае быць створаная з удзелам прафэсійных колаў - юрыстаў, эканамістаў, палітолягаў і г.д. У хуткім часе кожная з ніжэйпададзеных тэзаў будзе грунтоўна распрацаваная намі й прадстаўленая да вашае ўвагі.

Дасягненьне мэты пачынаецца зь яе фармуляваньня. Пабудова арганізацыі пачынаецца з адказу на пытаньне: "Чым мы хочам быць?" На гэтым этапе вызначаюцца стратэгічныя мэты арганізацыі. Гэта - аснова, падмурак.

Дык якім мы хочам жадаем бачыць Малады Фронт? МФ павінны стаць арганізацыяй прафэсіяналаў, што здольныя будуць эфэктыўна супрацьстаяць аўтарытарным памкненьням да зьнішчэньня свабоды, а таксама наладзіць шырокі маладзёвы рух за незалежнасьць Беларусі. Малады Фронт павінны быць "інкубатарам" будучае нацыянальнае эліты, ня толькі палітычнае, якая, заняўшы зь цягам часу сваё месца ў грамадзтве, стане гарантам незалежнасьці дзяржавы. Натуральна, мы мусім актыўна займацца прамоцыяй беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў. У аснове ідэалёгіі МФ павінны палягаць кансэрватызм. Абмен інфармацыяй, ідэямі, матар’яльнымі рэсурсамі з рэгіянальнымі аддзеламі неабходна інтэнсыфікаваць на парадак, колькасьць раённых структураў павінна быць максымальна набліжаная да колькасьці раённых цэнтраў Беларусі.

Урэшце, Малады Фронт мусіць быць арганізацыяй, што мае на ўвазе атрыманьне ўлады як аднаго са сродкаў дасягненьня нашых стратэгічных мэтаў, сярод якіх мы бачым:

забесьпячэньне незваротнасьці працэсу адбудоўваньня беларускае дзяржавы й паскарэньне гэтага працэсу;

папулярызацыя сярод моладзі кансэрватыўных каштоўнасьцяў: свабодныя людзі - вольныя народы - адкрытыя рынкі;

гуртаваньне моладзі й стварэньне будучае нацыянальнае эліты.

Дзеля пабудовы Маладога Фронту такім, якім мы яго хочам бачыць (гл. вышэй), трэба, найперш, зрабіць наступнае:

Павінны быць сфармаваны стратэгічны плян дзеяньняў, расьпісаны да кожнага кроку й кожнае гадзіны. неабходна сфармуляваць ідэалёгію арганізацыі, якая мусіць быць зразумелай і прымальнай ня толькі для сябраў МФ, але й для шырокіх колаў моладзі. Арыентавацца трэба перш за ўсё на студэнцтва, грамадзка й палітычна актыўную моладзь. Галоўнымі крытэрамі абраньня ў кіраўнічыя ворганы Маладога Фронту мусяць стаць прафэсіяналізм ды асабістыя якасьці. Абавязкова мусіць быць упарадкаванае справаводзтва. Урэшце, адной з умоваў посьпеху зьяўляецца ўжо прыгаданая раней рэгіянальная палітыка як самадастатковая галіна дзейнасьці МФ.

 

пошук і зваротная сувязь

 вашыя паведамленьні

 пошук

1