home
аб нас
візітоўкі
ГАЗЕТА БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗIУСЁ ПРА НАС -- ВIЗIТОЎКI I ФОТКIЗНАКАМIТАСЦI ПРА "РУХ"
У гэтым нумары
ПЕРШАЯ СПРАВА

СЁННЯ

Даю ўстаноўку:
на Беларусi ўсё спакойна!
прэзiдэнцкая вертыкаль

Фарпост:
новыя беларускiя партызаны

Мiнёры i сапёры


АНАЛIТЫКА

Крок наперад ---
два назад

моладзь
моладзевая палiтыка
на Беларусi

Клубны "аблом"
праменад па начному Мінску


ВЫБАР

Касiў Ясь у армii
ваяка
як адпачыць у армii

Каляды за кратамi
Шчукiн
Прысвячаецца чарговаму
арышту Валерыя Шчукiна


IНАКШ

галубкi
Галубкi
Цi маюць яны
права на каханне?


ПАДАРОЖЖА

Вакно ў Швэцыю
Швэцыя
Падарожныя нататкi беларуса


IN -- OUT

Чамадан, вакзал, Канада...
"Нячэсныя" камерсанты"
робяць ногi"

горад

Тут i Там
у жыццi асобна
ўзятага мастака З. Плакса


АПТЫМIСТЫЧНАЯ
ШЫЗА

Вiшнёў

ВiшнЁвая Афрыка
краiна-мара для
хатняга карыстання

Слука

"Знесены трамваем" КаСлукаДаКвалёў


ХАРЫЗМА

Пакуль Бог спаў...
На Беларусi навала сатанiзму
дарк

Цэпелiны ў Касiным небе
Кася


SOS

Iванаў музей
забытых рэчаў

Кiрчук
салiст гурта "Тройца" --
ўнiкальны калекцыянер


ГЛОБУС

Iм сняцца сны
аб Беларусi / 2

Майкл Даглас
вядомыя-невядомыя
беларусы сусвету

Прывiтанне ад Смерцiна

Шнуркi не пахнуць

Маньякi-металашукальнiкi


ПРЫ-- РАЗ -- ВIТАННЕ

паштоўка
Нашая паштоўка



АДНЫМ ТУРМА -- ДРУГIМ СЦЯНА

Польска -- беларускае графiцi

краты
Мiнскiя графiцяжы -- Вадзiм Лабковiч
i Аляксей Шыдлоўскi -- за кратамi...
графiцi
Насценныя творы Воцэха
-- шчэцiнскага графiцяжа.

Сяргей МАЛIНОЎСКI Настасся КАСЦЮКОВІЧ

За 1998 год на Беларусі адбылося тры суды над студэнтамі за палітычнае графіці. Найбольш гучны працэс над Аляксеем Шыдлоўскім і Вадзімам Лабковічам, што амаль перарос у агульна краёвы канфлікт непаразумення паміж моладдзю, судом, уладамі, міліцыяй.

"Жыве Беларусь!" За гэты спрадвечны кліч беларусаў па крыві і духу, напісаны чырвонай фарбай на сценах горада Стаўбцы, Мінскі абласны камітэт прыгаварыў хлопцаў да пакарання. "Жыве Беларусь!" Гэтая апошняя надзея на краіну і сваё ў ёй жыццё была расцэнена суддзямі як асабістая знявага прэзідэнта. Быццам бы існаванне Беларусі пагражае існаванню прэзідэнта. Быццам бы нават самое існаванне Беларусі зневажае прэзідэнцкі гонар. "Жыве Беларусь!" За гэтыя словы, вынесеныя з галавы ў навакольны свет, на Беларусі прыгаворваюць. Як прыгаварылі Вадзіма да паўтара гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Гэта значыць, што калі ў бліжэйшыя два гады яму прыйдзе ў галаву публічна выказаць сваю любоў да радзімы, а не да прэзідэнта, -- гэта турма. Аляксею Шыдлоўскаму не пашанцавала. Быць паўналетнім у нашай краіне сапраўды небяспечна. 19-гадовы хлопец за нацыянальнае графіці быў асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі са знаходжаннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Графіці. Тое, што ва ўсім свеце з'яўляецца небяспечным для кішэні заняткам, на Беларусі пераўтварылася ў занятак, які пагражае не толькі волі слова, волі выказванняў... Пагражае волі быць вольнай...

Гэтая розніца кінулася нам -- журналістам "РУХу" -- у вочы пад час працы ў польскім Шчэціне, шмат дамоў якога ўпрыгожана яркімі моладзевымі графіці. Цяжка сабе ўявіць, каб за надпіс "Niech zyje Polska!" тут каралі кратамі...

Вадзім
Вадзім Лабковіч, мінскі графіцяж:
"Я не герой – яго з мяне зрабілі. Гэты судовы працэс хацелі зрабіць паказальным -- хацелі запугаць ім моладзь, а атрымалася зусім наадварот. Нас толькі настроілі на барацьбу..."
Войцэх
Войцэх, шчэцінскі графіцяж:
"Я люблю сваю радзіму такой, якая яна ёсць. І таму не збіраюся сваім мастацтвам супраць чагосьці пратэставаць. Графіці для мяне – хобі, спосаб самавыяўлення. Такіх, як я, шмат. На шчасце, у Польшчы шмат і тых, хто з разуменнем адносіцца да графіці, хто лічыць, што сцяна размаляваная ўсё ж такі лепш за шэрую сцяну. І не памятаю, каб за графіці ў Польшчы кагосьці пакаралі турэмным зняволеннем".



Web design: Nastassia Kascyukovich

© 1998, Ruch
Reproduction or reprinting in full or in part with reference to authors only

1