home
рух

рух

ГАЗЕТА БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗIУСЁ ПРА НАС -- ВIЗIТОЎКI I ФОТКIЗНАКАМIТАСЦI ПРА "РУХ"
У гэтым нумары
ПЕРШАЯ СПРАВА
ПАЛIТЫКА

Наперад, у мiнулае!
дэманстранты
Цэнзура на Беларусi стала
звычайнай з'явай

свабода
А дзе тая свабода?
Як робiцца мясцовая прэса


БЯДА

чарнобыль
Дзецi Чарнобыля

доктар
Вымiраючая нацыя


СУАЙЧЫННIКI

Ігар Стравінскі
Iм сняцца сны аб Беларусi:
вядомыя-невядомыя
беларусы свету

Мастачка
мастачка
Бог адабраў у яе здароў'е, але падараваў талент


SOS

ахвяры
У адным ложку са СНIД

Лiчбы


ВIЗАВI

стрыптыз
Стрыптыз як лад жыцця
Калi ты вольны, то адчуваеш гэта


ВЫБАР

Касiў Ясь ад армii
служака

Агiтпроп сярод панкаў
лукамольцы
"Лукамольцы" любяць танчыць


КУЛЬТУРА

Наш rock
крывi

Клаўдзiя, пасунься!
мадель
Мадэльнае агенцтва "Кот i Леў" збiраецца пакарыць свет


А ХТО ТАМ ІДЗЕ?

Няма беларусаў у сваёй Айчыне? Нехта жадае, каб так было...


пикет

Яму будзе што напiсаць у сачыненнi "Як я правёў лета"... (фото С. Грыца)


Настасся КАСЦЮКОВIЧ

Мне вельмі складана думаць і пісаць па-беларуску, хаця я і шчыра адношу сябе да беларускай нацыі. Мабыць, у свой час не давучылася. На хвалі беларусізацыі 90-х мяне занесла ў Беларускую нацыянальную гімназію N..., дзе пра такую дысцыпліну, як гiсторыя Беларусi, мы мала што ведалі, а любоў да беларускай літаратуры адчулі толькі на апошніх пяці занятках у 11 класе дзякуючы студэнту-практыканту...

І калі я раптам чую ў грамадскім транспарце беларускую гаворку, мне, беларусцы па крыві, становіцца вельмі сорамна, што я так не магу (не ўмею). Што я, беларуска па паходжанні, калі вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, чула беларускую мову толькі на адной з 15 лекцый на тыдні.

Мне сорамна, што прэзідэнт Беларусі не размаўляе па-беларуску. Ці можаце сабе ўявіць, каб прэзідэнт Францыі не ведаў французскай мовы? А прэзідэнт Ельцын меў зносіны з народам на нямецкай? Асабіста я – не. Мне сорамна, як сорамна, напэўна, не адной тысячы грамадзян гэтай зямлі. Ведаеце, ад сораму, як і ад страху, часам робяцца вялікія глупствы...

Пастанова Савета Міністраў "О создании Республиканского лицея при БГУ" рыхтавалася ў вялікай тайне. Так што нават сёння, калі на праект ужо пастаўлены міністэрскія візы, ва існуючым ліцэі пры БДУ аб гэтым нічога дакладна не ведаюць. Але здагадваюцца, што менавіта іх установе па волі лёсу вызначана роля "падставы", што гэта яна, быццам бы так і трэба, павінна праглынуць апошнюю выспу беларускасці -- Беларускi гуманiтарны лiцэй (БГЛ). Вось i ўся справа.

А калi вы не зусiм дасведчаны ў яе сутнасцi, можна дэталёва паглыбiцца ў справу, чаго, на жаль, не зрабiлi чыноўнiкi... БГЛ быў адчынены ў 1990 годзе на хвалі беларусізацыі. Спачатку гэта быў нядзельны ліцэй. Аднак няздзейсненае жаданне бацькоў размаўляць па-беларуску было перакладзена на дзяцей: хоць з іх пачнецца адраджэнне беларускай мовы. Гэтая надзея была доўгі час самым галоўным аргументам існавання ўнікальнага на Беларусі беларускага ліцэя. Так, гэта і смешна і сумна адначасова: ён быў і застаецца адзінай на Беларусі "школай", дзе ўсе прадметы вывучаюцца на роднай мове. А ліцэісты (нягледзячы на пашыраную ў пэўных колах думку, што беларуская мова – бедная мова, на якой не тое што вучыцца...) -- назло ўсім праверкам увесь час даюць адны з самых высокіх вучэбных паказчыкаў. І без цяжкасцей паступаючы на гуманітарныя факультэты ВНУ, нудзяцца на першых курсах: гэта яны ўжо праходзілі, гэта ім ужо задавалі...

Іронія лёсу: сёння Беларускі гуманітарны ліцэй Уладзіміра Коласа спрабуюць рэарганізаваць у ліцэй імя Якуба Коласа. Зразумела: хрэстаматыйны Колас куды больш задавальняе ўлады, чым Колас жывы. Чаму? Таму што...

-- Калi нехта лiчыць палiтыкай адстойванне правоў сваiх дзяцей на родную мову, тады я згодны -- гэта палiтыка. I я за такую палiтыку, -- кажа Уладзiмiр Колас. -- Шкада толькi, што ў гэтай сiтуацыi не на нашую карысць згуляла палiтыканская рэпутацыя лiцэя. Гэта ўжо на ўзроўнi безумоўных рэфлексаў: беларускi лiцэй -- палiтыка. Першая думка, якая часцей за ўсё прыходзiць у галаву абывацелю, клiшэ, што быццам бы ў нашым лiцэi рыхтуюць амаль што падпольных сапёраў. I гэта нашая бяда. Бо на самой справе лiцэiсты — апалiтычныя. Гэтыя дзецi настолькi загружаны iнфармацыяй, якая звальваецца на iх ў лiцэi, што для iх iснуе адна праблема -- здаць iспыты. Каб мець трывалыя веды па ўсiх лiцэйскiх прадметах, патрэбны час i намаганнi. На палiтыку ў лiцэiстаў застаецца зусiм мала часу. Iм вельмi непрыемна, што гэта дарослыя дзядзькi вымушаюць iх мяняць падручнiкi на плакаты...

З савецкай школы апошнія сапраўды беларускія дзеці рваліся ў ліцэй, дзе заўсёды быў конкурс нешта каля 5 чалавек на месца і чарга з "недотянувших, но очень желающих". У гэты ліцэй кожны дзень на электрычцы прыязджаюць вучні з Вязынкі, Радашковічаў, Смалявічаў і нават з Маладзечна. У гэты ліцэй прыходзяць як дадому ўсе сем пакаленняў выпускнікоў, многія з якіх скончылі ўжо прэстыжныя еўрапейскія ВНУ, куды без цяжкасцей паступілі. З гэтага ліцэя ў дарослае жыцце выходзяць не бязродныя касмапаліты, а беларусы. На словах і ў думках.

Некаму ўсё гэта падалося лішкавым. Саўдэпаўская звычка не прызнаваць белых варон. Мазаць іх чорным брудам. А яшчэ лепей –- давіць. Беларускі гуманітарны ліцэй зачыняюць. Робяць гэта ўжо некалькі гадоў запар. Пакуль –- безвынікова. Пакуль... "Ну что вы, это объединение только на благо!" Пад пагрозай зачынення апошняя на Беларусі беларуская школа. І гэта страшна...

Нiхто не хавае (нават у самым запужаным Мiнiстэрстве адукацыi, якому i было даручана напiсанне пректа пастановы), што за ўсiмi гэтымi паперамi выразна вымалёўваецца профiль спадара Замяталiна, якi не толькi не мiнiстр адукацыi, але i не беларус. Я не нацыяналiстка, але ў дадзеным выпадку пра гэта трэба казаць. Што думалі тыя людзі з міністэрства, калі пазбаўлялі права на адукацыю на роднай мове дзетак, якія за некалькі дзён да пачатку чарговых рэпрэсій супраць ліцэя перажылі ўступныя іспыты і былі прынятыя ў сям'ю ліцэістаў. І раптам атрымалі ад варот паварот. Бо, згодна з праектам 8-я класы ліцэя ліквідуюцца адразу, а 9-я –- на наступны год. Прымушаць дзяцей плакаць – гэта не толькі не па-беларуску, гэта не па-чалавечы. Я на ўласныя вочы бачыла, як плакалі дзяўчынкі, якім, магчыма, прыйдзецца забыцца на мару пра беларускі ліцэй. Згадзіцеся, што ніводнае рашэнне не вартае дзіцячых слёз.

Аднак пакінем пачуцці. Ці гэта разумна -- аб'ядноўваць два розныя ліцэі, замест таго каб развіваць кожны паасобку? Ці гэта разумна -- выганяць на вуліцу таленавітых настаўнікаў? Ці гэта разумна -- "приобщать учащихся к национально-культурным традициям", разбураючы гэтыя традыцыі на іх вачах? Мяркую, адказ зразумелы.

Амаль увесь чэрвень ліцэісты разам з бацькамі пікетавалі. Вопыт у іх ужо немалы: у мінулым годзе яны адстаялі будынак ліцэя, які раптам спатрэбіўся адміністрацыі Ціцянкова. Цяпер перашкаджае не толькі будынак, але і дзеці, якія ў ім навучаюцца. Ліцэісты хадзілі да прэмьер-міністра Лінга, за подпісам якога, меркавалі, будзе апошняе слова ў гэтай справе. Каб адстаяць ліцэй, яны згодныя былі пайсці хоць да самога чорта! Дарэчы, у Замяталіна яны ўжо былі...

Дзякуй Богу, дзяцей нідзе не пакрыўдзілі і "цвёрда паабяшчалі": ліцэй застанецца на ранейшым месцы. Толькі ахвяраваць прыйдзецца яго заснавальнікам і дырэктарам Уладзімірам Коласам ды шэрагам "нячэсных" выкладчыкаў (Лявонам Баршчэўскім, Вінцуком Вячоркам), якія "запятналі" сваю рэпутацыю любоўю да мовы і радзімы. Сітуацыя нагадвае Піраву перамогу: ліцэй захаваны, але якой цаной. Замена выкладчыкаў на тых, што ведаюць беларускую мову і гісторыю горш за навучэнцаў ліцэя, у хуткім часе пераўтворыць яго ў звычайную сярэднюю школу. І тады па-сапраўднаму ўпэўнена можна будзе сцвярджаць: "О! Як далёка нам яшчэ да Беларусі..."


Web design: Nastassia Kascyukovich

© 1998, Ruch
Reproduction or reprinting in full or in part with reference to authors only

1